МТРЕ у агенцтве NotaBene – нага ў нагу з часам!

Агенцтва NotaBene прапануе рашэнне для аптымізацыі і паскарэння працэсу перакладу некаторых тыпаў тэкстаў – пострэдагаванне машыннага перакладу (MTPE). MTPE спалучае перадавыя тэхналогіі машыннага перакладу з працай прафесійных рэдактараў, што ў некаторых выпадках дазваляе атрымаць высакаякасны пераклад хутчэй і танней, чым пры традыцыйным чалавечым перакладзе.

У выпадку МТРЕ рэдактар атрымлівае масіў тэксту, перакладзены той ці іншай сучаснай сістэмай машыннага перакладу, практычна імгненна. Пасля гэтага пачынаецца працэс стараннай праверкі якасці гэтага перакладу і параўнання яго з арыгіналам. І хаця ўзровень машыннага перакладу сам па сабе на дадзеным этапе ніяк не можа лічыцца прымальным з пункту гледжання якасці, апрацоўка такога перакладу прафесійнымі перакладчыкамі цалкам здольная давесці канчатковы тэкст да самых высокіх стандартаў чалавечага перакладу.

Перавагі МТРЕ:

  1. Хуткасць: пры выкарыстанні машыннага перакладу і наступнага рэдагавання прафесійным лінгвістам вялікі аб’ём перакладу можа быць апрацаваны значна хутчэй у параўнанні з традыцыйнымі метадамі. Гэта асабліва карысна, калі патрабуецца апрацоўка вялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў самыя кароткія тэрміны.
  2. Эканамічная эфектыўнасць: MTPE дазваляе скараціць выдаткі на пераклад, паколькі аўтаматычны пераклад з рэдагаваннем чалавекам абыходзіцца танней, чым пераклад, рэдактура і карэктура чалавекам. Вы атрымліваеце якасны пераклад па больш нізкай цане.
  3. Пастаяннае паляпшэнне якасці машыннага перакладу: платформа машыннага перакладу ўвесь час навучаецца на зваротнай сувязі рэдактара. З цягам часу сістэма становіцца ўсё больш дакладнай у перакладзе і адаптуецца да патрабаванняў канкрэтнага праекта.
  4. Аднастайнасць: MTPE забяспечвае высокую ступень аднастайнасці перакладу. Машынны пераклад прымяняе загадзя ўведзеныя гласарыі, вытрымліваючы тэрміналогію і фармулёўкі, а таксама дапамагае захаваць стыль перакладу на працягу ўсяго тэксту. Гэта асабліва важна для праектаў, дзе неабходна выкарыстоўваць адзіны стыль і тэрміналогію ў рамках брэнда ці галіны.
  5. Аптымізацыя часу і рэсурсаў пры працы над праектам: дзякуючы хуткасці і эфектыўнасці MTPE каманда праекта можа хутка атрымаць якасны пераклад і выкарыстоўваць свой час і рэсурсы для іншых важных задач.

У якіх сферах прымяненне MTPE лічыцца найбольш апраўданым:

  • IT: у сферы інфармацыйных тэхналогій, праграмавання і распрацоўкі праграмнага забеспячэння, дзе традыцыйна выкарыстоўваецца вялікі аб’ём дакументацыі з тэхнічнымі тэрмінамі, МТРЕ можа значна зэканоміць час і знізіць выдаткі на пераклад.
  • Медыцына: пры перакладзе вялікіх масіваў аднатыпных даных для даследаванняў МТРЕ становіцца незаменным.
  • Электронная камерцыя: у анлайн-крамах і платформах часта патрабуецца перакладаць апісанні тавараў, водгукі кліентаў, умовы дастаўкі і іншую інфармацыю. МТРЕ можа дапамагчы хутка перакладаць кантэнт на розныя мовы і пашыраць глабальную аўдыторыю продажаў
  • Фінансы: у банкаўскай і фінансавай сферы, дзе дакладнасць і спецыялізаваная тэрміналогія адыгрываць важную ролю, МТРЕ можа быць карысным інструментам для апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў перакладу дагавораў, справаздач, фінансавых дакументаў і г. д.

Гэта толькі некаторыя прыклады эфектыўнага выкарыстання МТРЕ у сферы В2В. Калі ў вас ёсць сумневы ў тым, ці прынясе прымяненне МТРЕ выгаду для вас, абавязкова звярніцеся да нашых спецыялістаў. Мы прааналізуем праект і дадзім вам падрабязную кансультацыю адносна пераваг, недахопаў і прыкладных выдаткаў на лакалізацыю праекта, а таксама параўнаем МТРЕ з традыцыйным чалавечым перакладам з пункту гледжання часу і кошту.

Мы гатовы не толькі адпавядаць вашым чаканням надзейнага партнёра ў лінгвістычным складніку вашага бізнесу, але і перасягнуць іх.