Партнёрская праграма — выгадная прапанова для бюро перакладаў, студый лакалізацыі, рэкламных холдынгаў і крэатыўных агенцтваў.

NotaBene — агенцтва перакладаў з прынцыпова бескампрамісным падыходам да якасці

За 21 год на рынку складаных перакладчыцкіх праектаў мы давялі сістэму забеспячэння якасці да ўзроўню, якім мы ганарымся. Мы прапісалі, адладзілі і сертыфікавалі класічныя QA-працэсы, увесь час адсочваем і спрабуем на практыцы новыя тэхналогіі аўтаматызацыі і кантролю вытворчасці перакладаў. Гэта дазваляе нам хутка завязваць партнёрскія адносіны з агенцтвамі перакладаў любой краіны свету, паколькі адпаведнасць стандартам — крытычна важны элемент перакладу або лакалізацыі складаных праектаў.

Сёння каля 40% ад агульнага партфеля заказаў мы атрымліваем ад нашых партнёраў і калег — перакладчыцкіх агенцтваў у іншых краінах. Высокая ступень аўтаматызацыі кіравання праектамі, уласны аддзел QA і шматгадовы досвед дазволілі нам распрацаваць асаблівую праграму для пастаўшчыкоў лінгвістычных паслуг, якую мы з радасцю прапануем і вашай кампаніі.

Калі вы прадстаўляеце агенцтва перакладаў, студыю лакалізацыі, крэатыўнае агенцтва ці рэкламны холдынг і хочаце нарэшце знайсці надзейнага падрадчыка – мы зробім вам прапанову, ад якой вы не зможаце адмовіцца. І справа не толькі ў прыязным прайсе са скідкамі.

Спецыяльна для вас мы прапануем:

  • 11 уласных штатных перакладчыкаў польскай, рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай моў. Яны могуць быць у вашым распараджэнні на працягу ўсяго працоўнага дня для праектаў у фармаце «сёння на сёння», як і многія з 200+ нашых пазаштатных спецыялістаў;
  • 5 штатных рэдактараў-лінгвістаў найвышэйшага ўзроўню;
  • 4 штатныя праект-менеджары, кожны з якіх можа працаваць выключна з праектамі вашага агенцтва, адсочваючы важныя нюансы буйных праектаў;
  • Партнёрскія цэны з добрымі скідкамі: мы свядома памяншаем наш прыбытак у працы з LSP, кампенсуючы яго пастаянным патокам заказаў;
  • Перавагі шматузроўневай сістэмы кантролю якасці. Вы можаце быць упэўненымі ў незалежнай рэдактуры, карэктуры, захаванні тэрмінаў і тэрміналогіі. Па запыце мы можам даць рэкамендацыі ад перакладчыцкіх агенцтваў з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Іспаніі, ЗША, Літвы, Нарвегіі, Латвіі, Расіі, Эстоніі, Грэцыі, Украіны, Чэхіі, Аргенціны, Кіпра, Славакіі, Канады або Люксембурга;
  • Выкарыстанне розных інструментаў CAT (Trados Studio 2011, 2015, 2017, MemoQ, Memsource, XTM, Passolo, Smartling, Wordfast, Wordbee, SDLX, QT Linguist) і скідкі за паўторы. Мы таксама без праблем працуем у анлайн-платформах кліента і навучаем сваіх спецыялістаў новым CAT;
  • Апрацоўку тэрміновых праектаў у непрацоўны час ці на выхадных па папярэдняй дамоўленасці;
  • Рэдактуру вашых перакладаў, лінгвістычны аналіз (LA), лінгвістычную ацэнку якасці (LQA);
  • Працу з фарматамі файлаў, якія цяжка рэдагуюцца, вёрстку перакладаў, DTP;
  • Лакалізацыю праектаў з любой глыбінёй прапрацоўкі, у тым ліку да фокус-груп мэтавай аўдыторыі;
  • Тэхнічны аўдыт канчатковага прадукту, напрыклад сайта вашага кліента, з пункту гледжання функцыяналу, адсутнасці памылак пасля ўнясення змесціва,

а таксама ўсе астатнія паслугі, якія могуць спатрэбіцца агенцтву перакладаў.

Мы добра разумеем спецыфіку працы з кліентамі ў нашай індустрыі і для вашай зручнасці прапануем вам:

  • Заключэнне NDA (пагаднення аб неразгалошванні інфармацыі) для праектаў у банкаўскай, медыцынскай або любой іншай вобласці, якая патрабуе строгага захавання канфідэнцыяльнасці;
  • Вялікі выбар спосабаў разліку — так, як зручна вам, і ў патрэбнай валюце;
  • Магчымасць адтэрміноўкі плацяжу да 60 дзён згодна з кантрактам;
  • Усе разлікі ажыццяўляюцца на падставе доўгатэрміновых кантрактаў раз у месяц, атрымальнік плацяжу — кампанія NB Stellar Group у Варшаве.

Працуючы з намі, вы зможаце прапанаваць вашым пастаянным кліентам новыя моўныя пары. Нашы носьбіты мовы дапамогуць вам у перакладзе на: рускую, беларускую, украінскую, на мовы краін Каўказа і Сярэдняй Азіі, а таксама на мовы краін Паўднёва-Усходняй Азіі і Далёкага Усходу.

З намі сапраўды зручна супрацоўнічаць, а мы любім працаваць са спецыялістамі, якіх разумеем з паўслова.

Мы заўсёды рады новым сябрам! І разам мы зробім больш!