Агенцтва перакладаў NotaBene у Польшчы

NotaBene у перакладзе з латыні азначае «звярніце ўвагу», так што сяго-таго мы ўжо дабіліся: вы звярнулі на нас увагу і зазірнулі на наш сайт Агенцтва (бюро) перакладаў NotaBene у Польшчы. Мы рады вас бачыць!

Агенцтва перакладаў NotaBene — гэта міжнародная перакладчыцкая кампанія, якая спецыялізуецца на перакладах з усходніх моў і на ўсходнія мовы. Для жыхароў Польшчы ўсходнімі мовамі з’яўляюцца не толькі мовы краін Паўднёва-Усходняй Азіі (кітайская, карэйская, японская, хіндзі і г. д.), Цэнтральнай Азіі і Каўказа (казахская, грузінская, армянская, азербайджанская, узбекская і г. д.), але таксама мовы яе бліжэйшых усходніх суседзяў — руская, беларуская,украінская. Зразумела, мы без праблем перакладзём вашы праекты і на заходнія мовы — англійская, нямецкая, іспанская, італьянская, французская і г. д., але асноўнай сваёй спецыялізацыяй бачым менавіта ўсходні напрамак.

Іншай важнай спецыялізацыяй, якую мы развівалі шмат гадоў, з’яўляецца медыцынскі і фармацэўтычны пераклад. Наша агенцтва перакладаў супрацоўнічае з буйнымі міжнароднымі карпарацыямі ў гэтай галіне, і за больш чым 20 гадоў мы навучыліся адпавядаць іх надзвычай высокім патрабаванням, якія прад’яўляюцца да тэрмінаў і якасці перакладчыцкіх праектаў. Пераканайцеся ў гэтым самі!

Таксама мы з задавальненнем займаемся праектамі ў IT-сферы — лакалізацыяй праграмнага забеспячэння, перакладам мабільных праграм і гульняў, адаптацыяй складаных праграмных прадуктаў на замежных рынках. 

Офісы Агенцтва перакладаў NotaBene знаходзяцца ў дзелавым цэнтры Варшавы і ў цэнтры Гданьска, і мы з задавальненнем сустрэнемся з вамі там. Пераважная большасць заказаў апрацоўваецца анлайн, праз пошту або кабінет кліента ў нашай CRM-сістэме Protemos — спецыяльнай праграмнай абалонцы для вядзення карпаратыўных перакладчыцкіх праектаў. Апроч іншага, яна дазваляе захоўваць поўную канфідэнцыяльнасць вашых матэрыялаў, бо пры працы ў ёй выключаецца іх перасылка праз паштовыя службы, матэрыялы запампоўваюцца непасрэдна на наш абаронены выдзелены сервер, доступ да якога маюць выключна штатныя супрацоўнікі NotaBene. 

Хутчэй за ўсё, вам трэба перакласці на польскую, рускую, беларускую, украінскую ці іншую мову нейкую важную інфармацыю — дакументы, тэксты, мультымедыйнае змесціва.

Агенцтва перакладаў NotaBene працуе для таго, каб вы маглі:

  • даручыць выкананне свайго перакладчыцкага праекта нам;
  • застацца задаволенымі вынікам;
  • абаперціся на Агенцтва перакладаў NotaBene як на надзейнага партнёра для пастаяннага лінгвістычнага забеспячэння вашага бізнесу.

Прыгожая і пісьменная мова карпаратыўнага сайта, тэхнічнай і юрыдычнай дакументацыі, рэкламных матэрыялаў — паказчык грунтоўнасці і рэспектабельнасці вашай кампаніі. Пры супрацы з NotaBene вы можаце быць упэўнены, што ніколі не апыняцеся ў смешнай ці нязручнай сітуацыі ў выніку памылак перакладчыка.

10 прычын працаваць з Агенцтвам перакладаў NotaBene:

  1. Вы кантралюеце свае выдаткі. Кошт работ разлічваецца і ўзгадняецца з вамі перад пачаткам работ. Ніякіх нацэнак постфактум, схаваных плацяжоў і іншых непрыемных сюрпрызаў, якія так часта сустракаюцца ў нашай вобласці.
  2. Вы звярнуліся да прафесіяналаў з больш чым 20-гадовым досведам. Мы – надзейнае агенцтва перакладаў з выдатнымі рэкамендацыямі.
  3. Вы атрымліваеце персанальнага менеджара праектаў, персанальныя ўмовы, персанальную тэрміналагічную базу даных, персанальны кабінет на выдзеленым серверы для забеспячэння найвышэйшага ўзроўню канфідэнцыяльнасці.
  4. Якасны пераклад у Агенцтве перакладаў NotaBene забяспечваецца шматступеньчатай сістэмай, пабудаванай па найвышэйшых мiжнародных стандартах.
  5. Лакалізацыявёрстка, пераддрукарская падрыхтоўка вашых матэрыялаў, паліграфічны друк — вы атрымліваеце ўсе паслугі ад аднаго пастаўшчыка.
  6. Вы можаце быць упэўнены, што над вашым праектам будуць працаваць сапраўдныя лінгвісты — носьбіты патрэбнай мовы. Рэкламны буклет для карэйскага рынку будзе перакладаць (або рэдагаваць) на сваю родную мову правераны спецыяліст з Карэі з досведам працы ў гэтай сферы.
  7. Мы робім усё, каб ваш праект быў гатовы ў тэрмін. Спецыялізаваная праграмная сістэма кіравання перакладчыцкімі праектамі Protemos не дазволіць нам «забыць», што дэдлайн ужо наступіў. Пры неабходнасці мы працуем у выхадныя і святочныя дні.
  8. Мы захоўваем усе выкананыя працы і бясплатна дадзім іх вам па запыце нават праз 20 гадоў.
  9. У вас ёсць магчымасць выбраць пул найбольш прыдатных для вашага праекта лінгвістаў, а мы забяспечым захаванне тэрміналогіі і выкананне іншых патрабаванняў на працягу любога тэрміну супрацоўніцтва.
  10. У любой сітуацыі мы прапануем аптымальныя рашэнні вашых задач з пункту гледжання тэрмінаў, працэдур, кошту і дасягнення канчатковай мэты вашай працы.